+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Вербная нядзеля»
Галоўная Падзеі «Вербная нядзеля»
«Вербная нядзеля»
3088

Культурна-масавае мерапрыемства

«Вербная нядзеля»

1 красавіка 2018 года

з 14:00 да 15:00

Вербная нядзеля – хрысціянскае свята, якое адзначаюць у апошнюю нядзелю перад Вялікаднём. У гэты дзень у храмах асвячалі галінкі вярбы, пасля чаго яны набывалі асаблівую ахоўную моц, засцерагалі ад хвароб і непрыемнасцяў. Месцамі захавалася традыцыя, згодна з якой асвячонымі вербачкамі злёгку сцябалі родных і знаёмых і пры гэтым казалі «Не я б’ю – вярба б’е». Асвячоныя ў храмах галінкі вярбы прынята захоўваць на працягу ўсяго года. Як правіла, імі ўпрыгожвалі абразы і «чырвоныя куты».

 Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • Упрыгожыць і асвяціць галінкі вярбы;
  • Паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу святочных паштовак;
  • Паглядзець цікавыя абрады з выкарыстаннем вярбы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту –4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Прэс-рэліз бясплатнага інклюзіўнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня людзей з асаблівымі фізічнымі патрабаваннямі  «Без межаў»
689
Прэс-рэліз бясплатнага інклюзіўнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня людзей з асаблівымі фізічнымі патрабаваннямі «Без межаў»

Інклюзія ў музеях адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні даступнасці культурных, адукацыйных і...

Прэс-рэліз акцыі  «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
344
Прэс-рэліз акцыі «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
3071
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

10.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на...

Свята «Шчодрык»
1392
Свята «Шчодрык»

14 студзеня 2023 года з 13.00 да 14.00