5 ліпеня 2025 года з 19.00 да 22.00
Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе “грае і пераліваецца” асабліва яскрава.
Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц.
Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат.
Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе – і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.
Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання Купалля, разам з намі, ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/0c17c3021

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/a2cd9fa03

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/a043b1abb
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 21.00. Каса працуе з 11:00 да 20:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
Проезд от автостанции «Юго-Западная» пригородными автобусами в направлениях: Минск – Дубенцы, Западное кладбище (170С), Поворот к музею (150), Чики; маршрутное такси №1111, №1026.
17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00 Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны –...
09.01.2021г. запрашаем вас далучыцца да цікавай зімовай традыцыі!
Фатаграфаванне была даволі папулярным заняткам сярод нямецкіх жаўнераў на фронце Першай...
22.11.2020г. расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліцы...