+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Масленіца
Галоўная Падзеі Масленіца
Масленіца
4305

Масленіца

12 Сакавіка (субота) з 12:00 да 17.00

Мы рады прапанаваць вясёлы адпачынак у самым прыгожым месцы пад Мінскам! Толькі падчас нашага свята можна прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнай нядзелі.

Вас чакае:

  • “Сустрэча” (выпяканне бліноў, дзіцячая гульнёвая пляцоўка)
  • “Зайгрыш” (гулянні, хаджэнне ў госці да гаспадароў, тэатр “Батлейка”)
  • “Разгул” (абыход моладзю двароў, абрад “калодка” для халастых)
  • “Конскае свята” (аб’езд маладых коней і выезд бабкі-павітухі)
  • “Цешчын вечар”(завітанне да цёшчы на бліны)
  • “Залоўкіны пасядзелкі” (расповед пра масленічныя стравы маладой нявесткай)
  • “Даравальная нядзеля” (абрад “прабачальная бяседа”).

Вы таксама зможаце:

  • пачуць народную музыку і спевы ад вядомых фальклёрных калектываў
  • пакаштаваць бліны і іншыя масленічныя стравы
  • паўдзельнічаць ў абрадзе “Пахаванне дзеда”
  • пакатацца на конях і санях
  • спаліць пудзіла Марэны
  • патанчыць на этна-дыскатэке

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!

Кошт квіткоў:
100 000 руб. – дарослыя, 50 000 руб. – школьнікі, дашкольнікі– бясплатна.

Сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) - 240 000 руб.

Набыць электронны квіток на Масленіцу можна на kvitki.by

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
  • катанне на верталёце
  • катанне на конях

12 сакавіка праз станцыю метро "Пятроўшчына" і "Малінаўка" да нашага музея будзе хадзіць дадатковы аўтобус - 203Э  

"АС Паўднёва-заходняя - Музей народнай архітэктуры і побыту" 11:20, 11:40, 12:20, 12:40, 13:25, 14:20, 14:40, 15:20, 15:40, 16: 20.

Трансфер ад прыпынку "Ст. метро "Пятроўшчына"

Схему праезду глядзіце тут

Чытайце таксама
Экскурсія выхаднога дня «Сялянскія промыслы»
1671
Экскурсія выхаднога дня «Сялянскія промыслы»

14 жніўня 2021 года працягваем спасцігаць Беларусь разам з намі!

Свята «Даравальная нядзеля»
387
Свята «Даравальная нядзеля»

Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся...

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
2264
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

18.11.2018г. Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
282
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...