+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вялікдзень»
Галоўная Падзеі Свята «Вялікдзень»
Свята «Вялікдзень»
786

5 траўня 2024 года

з 14:00 да 15:00

Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў –  «Уваскрасенне Хрыстова». Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі.

Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. Самай любімай забавай у Велікоднае свята як для дзяцей, так і для дарослых было качанне і біццё яек.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да традыцыйнага святкавання Вялікадня, даведацца шмат цікавага і добра правесці час!

Вас чакае:

  • Майстар-клас па ўпрыгожванню яек у тэхніцы «драпанка»;
  • Майстар-клас па развучванню валачобных песень;
  • Майстар-клас па велікоднай выцінанцы;
  • Абрад абыхода двароў валачобнікамі;
  • Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
  • Беларускія народныя гульні і танцы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Свята «Масленіца-2024»
2104
Свята «Масленіца-2024»

  16 сакавіка 2024 года з 12.00 да 16.00 Масленка – даўняе свята заканчэння зімы...

Новая магчымасць
608
Новая магчымасць

Дарагія сябры! У гэтым годзе ў 3-х з Вас ёсць унікальная магчымасць самім стаць удзельнікамі...

ТОП 10 ПАДЗЕЙ Ў МУЗЕІ Ў 2020 ГОДЗЕ
1625
ТОП 10 ПАДЗЕЙ Ў МУЗЕІ Ў 2020 ГОДЗЕ

Прадстаўляем вам самае цікавае, што адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту...

У промнях пяшчотнага сонца!
248
У промнях пяшчотнага сонца!

Сябры, з'явілася ўнікальная магчымасць - вячэрняя прагулка па тэрыторыі Музея без наведвання...