+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Стрэчаньскія Дзяды»
Галоўная Падзеі Свята «Стрэчаньскія Дзяды»
Свята  «Стрэчаньскія Дзяды»
177

9 лютага 2025 года

з 13.00 да 14.00

 

На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі, згодна з праваслаўным календаром, адбываюцца памінкі па ўсіх памёршых продках, на Беларусі адзначалі Стрэчаньскія Дзяды (Масленыя, зімовыя). Як і ва ўсе іншыя сезонныя Дзяды (на Радаўніцу, напярэдадні Сёмухі, увосень перад Змітравым днём) на Масленыя за памінальнай вячэрай збіралася ўся сям'я.

На стол у шклянку з зернем ставілася запаленая свечка, для душ адкладвалася патроху ад усіх страў.

Пасля малітвы пачыналася "дзядоўская вячэра", на працягу якой стараліся весці сумныя размовы, успамінаць блізкіх і далёкіх родзічаў, што пакінулі гэты свет. Пасля заканчэння вячэры посуд са стала не прыбіраўся.

Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Расповед ў царкве з в. Логнавічы;
  • Майстар-класы;
  • Рэканструкцыя абраду «Стрэчаньскія Дзяды»;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»
406
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»

13 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Авечка з'яўлялася адной з важнейшых хатніх...

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
605
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...

Фотасправаздача "Вербная нядзеля"
4938
Фотасправаздача "Вербная нядзеля"

24.04(нядзеля), інтэрактыўнае традыцыйнае святкаванне Вербніцы.