19 жніўня 2023 года
з 13.00 да 14.00
Вялікія святочныя дні надыходзяць у жніўні – Мядовы, Яблычны і Хлебны Спас.
У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем. У садах і агародах паспявае свежая садавіна, гародніна, поўным ходам ідзе ўборка збожжавых культур. А ў цэрквах святары асвячаюць прынесеныя вернікамі дары. Паводле народных меркаванняў асвячаны мак меў уласцівасць абараняць ад ведзьмаў, а вада надзялялася гаючымі ўласцівасцямі.
Пра народныя прыкметы і традыцыі збору садавіны на Спас Вы даведаецеся на нашым свяце!
Вас чакае:
Сустракаемся ў 12.45 на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь»!
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
08 і 10.01.2021г. запрашаем паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі “Каляды”
Выстава працуе з 22.06.2023 З 22 чэрвеня 2023 г. у помніку архітэктуры...
Дарагія сябры! З 1 сакавіка 2026 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...
10 лютага 2024 года з 14.00 да 15.00 Цягам года на Беларусі было шмат дзён ушанавання...