+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
Галоўная Падзеі Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
1469

Мерапрыемства

Гарадская камедыя

«Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года

з 15.00 да 16.00

Музей народнай архітэктуры і побыту зноў стане тэатральнай пляцоўкай. На вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца».

Гэта гумарыстычная гісторыя пра чалавека, які хоча не памыліцца ў выбары спадарожніцы жыцця.

Рэжысёр-пастаноўшчык – лаўрэат прэміі Міхася Лынькова Сяргей Карбоўскі.

Акцёры – ўдзельнiкі тэатральнай студыi «СКАРБ», якая дапамагае невідушчым людзям стаць артыстамі.

У ролях: Андрэй Мартынаў, Таццяна Зайцава, Віталь Гарбуз, Марына Нерушава, Кацярына Скабелева, Вераніка Дземянчук.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі  «Жахлівыя гісторыі»
1573
Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Жахлівыя гісторыі»

30.01.2021г. запрашаем вас апынуцца ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай вёскі...

Адкрыццё выставы «Беларускія народныя іконы»
408
Адкрыццё выставы «Беларускія народныя іконы»

У 2026 годзе горад Паставы з гонарам атрымаў званне Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. На...

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
2711
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

18.11.2018г. Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!

Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”
1962
Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”

17 лістапада 2023 г. У 13.00. Помнік архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в....