+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз акцыі «Лекавыя расліны»
Галоўная Падзеі Прэс-рэлiз акцыі «Лекавыя расліны»
Прэс-рэлiз акцыі «Лекавыя расліны»
185

6 чэрвеня 2026 года

З 15:00 да 16:00

Сектар “Падняпроўе”

Раслінны свет Беларусі налічвае каля 12000 відаў. І мала хто задумваецца над тым, якое ім ужыванне давалі ў традыцыйнай культуры. Некаторыя з раслін, ціхія і непрыкметныя, з'яўляюцца памагатымі ў барацьбе з хваробамі, выкарыстоўваюцца для абароны ад нячыстай сілы, ахоўваюць хату ад казурак і грызуноў і шматлікае іншае.

6 чэрвеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту дае магчымасць паўдзельнічаць у акцыі, прысвечанай лекавым раслінам, і пазнаёміцца ​​з беларускай флорай бліжэй.

 

Вас чакае:

  • Расповед пра выкарыстанне раслін у традыцыйнай культуры беларусаў;
  • Інтэрактыўная пляцоўка.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8  руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Вербніца
230
Вербніца

5 красавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося светлае свята...

Фальклорнае свята  «Камаедзіца»
1462
Фальклорнае свята «Камаедзіца»

2 красавіка 2022 года запрашаем на старадаўняе свята шанавання мядзведзя!

Фотасправаздача «Юр’я»
3952
Фотасправаздача «Юр’я»

06.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Юр’я» на тэрыторыі музея!

Акция "Беларусь против табака" 2026
229
Акция "Беларусь против табака" 2026

В Республике Беларусь в 2026 году запланирована масштабная республиканская...