+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2024»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2024»
Мерапрыемства  «Дзень настаўніка-2024»
509

5 кастрычніка 2024 года

з 14.00 да 17.00

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі. Час імкліва бяжыць, а нам, былым вучням, пры сустрэчы здаецца, што настаўнікі не змяняюцца. Такая ж адкрытая ўсмешка, клапатлівы позірк і стос сшыткаў у руках. А з якім заміраннем сэрца прыгадваецца апошні званок і слёзы на вачах тваёй любімай настаўніцы…

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту не абмінуў гэтае цёплае і радаснае свята!

Запрашаем вучняў і настаўнікаў правесці гэты дзень цікава і весела ў музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Экскурсіі ў помніках драўлянага дойлідства;
  • Захапляльныя майстар-класы;
  • Караоке пад адкрытым небам;
  • Музычная праграма;
  • Традыцыйныя беларускія народныя танцы і гульні;
  • Конкурсы і спаборніцтвы для самых кемлівых.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, 1026.

Чытайце таксама
Экскурсія выхаднога дня
2526
Экскурсія выхаднога дня

31.03.2018г. адбудуцца зборныя камбінаваныя экскурсіі.

Фотасправаздача "Гуканне вясны - 2016!"
3978
Фотасправаздача "Гуканне вясны - 2016!"

Фотасправаздача з самага жыццярадаснага і кранальнага беларускага свята!

Увага! Змены ў рабоце выставы!
2124
Увага! Змены ў рабоце выставы!

Выстава «Святлапісны кабінет» зачынена з 5 жніўня.

Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
1572
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

18.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі ...