23 верасня 2023 года
з 14.00 да 15.30
Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.
Кожны дбайны гаспадар імкнуўся завяршыць уборку ўсіх сельскагаспадарчых культур з палёў і агародаў. Пасля гэтага пачыналася сяўба азімых, таму ў народзе казалі так: «Багач – кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку».
Адзін з самых урачыстых і кульмінацыйных момантаў свята – абыход двароў, накіраваны на дастатак і дабрабыт усёй сельскай грамады. З кожнага двара гаспадары прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі ім агульную сявеньку – багач. Гэты багач увасабляў багацце і ўраджайнасць жыхароў усёй вёскі.
Запрашаем і Вас далучыцца да нашага свята!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277, 1111, 1026.
01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...
24 верасня 2022 года
Падарыце сабе і сваім блізкім яркія эмоцыі і выдатны зімовы настрой!
Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень - “свята святаў”.