Каляды – адно з самых радасных і доўгачаканых святаў.
Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, адчуць атмасферу народных традыцый і зімовага хараства:
2 студзеня 14:00
Бясплатная экскурсія “Калядныя традыцыі”.
Вы даведаецеся ўсё пра падрыхтоўку да Калядаў, святочны стол і абрад калядавання.
3 студзеня 14:00
Вы зможаце прыняць удзел у бясплатнай акцыі «Калядныя забавы».
Ва ўсіх жадаючых з’явіцца магчымасць далучыцца да экскурсіі з расповедам пра Каляды, паўдзельнічаць у сапраўдных варожбах, а таксама прыняць удзел у майстар-класе па традыцыйным танцам і гульням.
4 студзеня 14:00
Бясплатная экскурсія «Каляды» з традыцыйнымі варожбамі, калядаваннем і народнымі спевамі.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Запрашаем на музейныя заняткі!
29 студзеня 2023 года з 13 гадзін чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!
Запрашаем вас акунуцца ў атмасферу старадаўніх беларускіх традыцый і разам...
Запрашаем на свята вясны «У вясны - дзявочы голас»! Дарагія дзяўчаты і...