+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»
Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»
250

12 ліпеня 2026 года

З 16.00

Пятроў дзень з’яўляецца старажытным земляробчым святам, якое адзначалася 12 ліпеня. Яго яшчэ называлі Пятро, Пятрок або Дзень Пятра і Паўла.  У гэты дзень усе ўсхваляюць апосталаў Пятра і Паўла – заступнікаў сялян падчас цяжкай летняй працы: касьбы, працы на пашы і ў агародзе, жніва.

Пётр лічыўся заступнікам нівы, поля, асабліва грэчкі. Акрамя таго, Пётр спрыяў паспяванню ўраджаю.

На Пятроў дзень прадказвалі надвор'е, варажылі, ладзілі масавыя гулянні з карагодамі і гушканнямі на арэлях.

Прапануем Вам даведацца больш пра гэта старадаўняе свята і правесці час на адкрытым паветры ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

 

Вас чакае:

  • Бясплатная экскурсія па помніках архітэктуры (аплочваецца толькі ўваходны квіток).
  • Расповед пра традыцыю святкавання Пятрова дня.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8  руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Свята  «Купалле»
1675
Свята «Купалле»

24 чэрвеня 2023 года з 18.00 да 21.00

Свята «Грамніцы»
803
Свята «Грамніцы»

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню».

Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2002
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

09.01.2021г. запрашаем вас далучыцца да цікавай зімовай традыцыі!

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
1287
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

28 лістапада 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве “Вячоркі” на тэрыторыі музея...