Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення. Да гэтага часу скончваліся ўсе палявыя працы, як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». З гэтага часу ўся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Нарэшце ўвесь хлеб сабраны, і можна аддзячыць Маці-Зямлю за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю.
На Багач усёй вёскай запаўнялі сявеньку свежанамалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Багач мусіў прыносіць вёске, і гаспадару, у якога заставаўся, дабрабыт, багацце і шчасце.
Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі.
20 мая 2023 года 18:00 – 19:00
Запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!
Гэта не проста мерапрыемства, а падарожжа ў глыбіню беларускай традыцыі, калі першы сноп –...