+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз бясплатнага інклюзіўнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня людзей з асаблівымі фізічнымі патрабаваннямі «Без межаў»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз бясплатнага інклюзіўнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня людзей з асаблівымі фізічнымі патрабаваннямі «Без межаў»
Прэс-рэліз бясплатнага інклюзіўнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня людзей з асаблівымі фізічнымі патрабаваннямі  «Без межаў»
646

8 снежня 2024 года

з 13.00

Інклюзія ў музеях адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні даступнасці культурных, адукацыйных і сацыяльных рэсурсаў для ўсіх пластоў насельніцтва, улучаючы людзей з рознымі абмежаваннямі, дапамагае стварыць больш адкрытыя, даступныя і справядлівыя культурныя прасторы, дзе кожны можа знайсці месца для сябе і адчуць каштоўнасць культурнай спадчыны.

Бяскрайнія абшары прастораў музея чакаюць усіх жадаючых на інклюзіўным мерапрыемстве “Без межаў”. Кожны наведвальнік зможа не толькі адчуць атмасферу мінулага, але і дакрануцца  да побыту продкаў. Збор групы ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар “Цэнтральная Беларусь”.

 

Вас чакаюць:

  • Інтэрактыўныя гульні;
  • Экскурсія па сектары “Цэнтральная Беларусь” з тактыльнымі элементамі.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі
768
«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі

У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі маштабна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы...

«Жаночая доля»
995
«Жаночая доля»

8 сакавіка 2023 года з 13.00 да 14.00

Мерапрыемства  «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
1325
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»

23 кастрычніка 2021 года запрашаем правесці выхадны дзень ў музеі і паўдзельнічаць у розных май...

Дарагія сябры!
134
Дарагія сябры!

Ад усяго калектыва Музея народнай архітэктуры і побыту сардэчна віншуем вас з Міжнародным днём ...