+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз свята «Вянок сяброўства»
Галоўная Падзеі Прэс-рэлiз свята «Вянок сяброўства»
Прэс-рэлiз свята  «Вянок сяброўства»
1012

 

28 верасня 2024 года

з 13:00 да 17:00

Некалькі год таму ў Дзяржынскімі раёне зарадзілася свята малдаўска-беларускага сяброўства, якое кожны год збірае прадстаўнікоў дзвюх культур. Усё пачалося  з сяброўства малдаваніна Васілія Семянюка і беларуса Лявонція Целеша. У вёсцы Баравікі на малдаўскім падворку Васілія Міхайлавіча прайшло першае мерапрыемства пад сімвалічнай назвай «Вянок сяброўства».  З цягам часу сяброўства перарасло ў вялікае свята з удзелам вядомых выканаўцаў і фальклорных калектываў дзвюх краін, якое арганізуе таварыства дружбы «Беларусь-Малдова» пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Малдова.

Запрашаем Вас на свята «Вянок сяброўства»,  якое ў гэтым годзе прымае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Вас чакае:

  • святочнае шэсце;
  • канцэртная праграма: творчыя калектывы малдаўскай дыяспары;
  • выстава-продаж мастацкіх вырабаў з арганізацыяй малдаўскага падворка;
  • прэзентацыя нацыянальнай малдаўскай кухні з майстар-класам па прыгатаванні страў нацыянальнай кухні;

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
2296
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»

30.08.2019г. Беларускі народны іканапіс і традыцыйнае ткацтва ў кантэксце абраду «Свяча».

“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
357
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”

Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00

Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
2146
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

2 кастрычніка 2021 г. запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на...

Свята  «Шчодры вечар, добры вечар»
412
Свята «Шчодры вечар, добры вечар»

«Шчодрык» – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю,...