+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры “Над Менкай”
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры “Над Менкай”
Прэс-рэліз мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры “Над Менкай”
583

24 жніўня 2025 года

З 13:00 – 15.00

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту зноў ажыве эпоха адважных рыцараў і сярэднявечных традыцый! 24 жніўня ў музеі пад адкрытым небам зазвіняць мячы на паказальных баях, заспяваюць стрэлы на лучным стрэльбішчы, а ў рыцарскім лагеры Вы зможаце датыкнуцца да таямніц магіі і медыцыны сярэднявечча, а таксама зрабіць памятныя фотаздымкі на сярэднявечных фотазонах і даведацца больш пра эпоху рыцараў і цмокаў.

Чакаем Вас на свяце сярэднявечнай культуры пад адкрытым небам – падарожжа ў гісторыю пачынаецца тут.

Вас чакаюць:

  • Паказальныя баі;
  • Пляцоўка сярэднявечнай магіі і медыцыны;
  • Выстава: “Забытыя рэчы: археалогія сярэднявечнага побыту””
  • Лучны цір (за дадатковую плату);
  • Фотазона “рыцарскі арсенал”;
  • Майстар-клас па завязванню сярэднявечнага плата;
  • Майстар-шоу па кавальскаму рамяству;
  • Баі на мяккіх трэніровачных мячах (за дадатковую плату);
  • Народныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 до 19:10. Каса працуе з 11:00 до 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»
2518
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»

16 і 23 сакавіка 2019 года з 13:30 чакаем вас на захапляльнае падарожжа!

Адкрыцце экспазіцыі  «У кожнай рэчы час ёсць свой»
913
Адкрыцце экспазіцыі «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 жніўня 2023 года ў 13.30   5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...

БлогерФЭСТ «Женщина - моя страна»
182
БлогерФЭСТ «Женщина - моя страна»

1 мая в Музее народной архитектуры и быта состоялся долгожданный фестиваль блогеров БлогерФЭСТ...

«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
2376
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»

08.05.2019г. запрашаем на свята, якое прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад...