+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз акцыі «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз акцыі «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Прэс-рэліз акцыі  «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
178

15 лютага 2026 года

15:00

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. 15 лютага, можна будзе наведаць бясплатныя экскурсіі (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па хатах з вёсак Ісерна і Агароднікі Слуцкага р-на, на прыкладзе якіх можна будзе пазнаёміцца з сямейным побытам беларусаў.

Як быў арганізаваны паўсядзённы побыт мужчын і жанчын, якая праца лічылася жаночай або мужчынскай, як сваталіся ў старыя часы – адказы на ўсе гэтыя пытанні вы знойдзіце, калі наведаеце Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

 

Вас чакае:                                                                                                                                 

  • Экскурсія па хаце з в. Ісерна Слуцкага р-на;
  • Экскурсія па хаце з в. Агароднікі Слуцкага р-на.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
2036
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30 бясплатная экскурсія (аплачваецца толькі ўваходны...

Важная інфармацыя для наведвальнікаў музея
557
Важная інфармацыя для наведвальнікаў музея

Дарагія сябры! Па тэхнічных прычынах наш Музей будзе зачынены для наведвання 24.03.2025...

Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
991
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі

21 кастрычніка 2023 года з 13:00 Дадзеная акцыя дазваляе даведацца чым займаліся нашыя...

Cвята «Масленіца-2023»
993
Cвята «Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00