+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Пра што шамацяць зёлкі»
Галоўная Падзеі Акцыя «Пра што шамацяць зёлкі»
Акцыя  «Пра што шамацяць зёлкі»
561

 

10 жніўня 2025 года

13.00-14.00

 

Амаль 70 % тэрыторыі Беларусі пакрыта раслінамі, але калі задумацца, мы так мала ведаем пра іх!

Такія маленькіяі маўклівыя, але такія важныя і неабходныя.Штозберажэад хваробы? Што дапаможа ў барацьбе з нячыстай сілай? Штовыратуе ўсамыя няпростыя, галодныячасы? А што можа забіць недасведчанага чалавека?

Беларусымінулага знаходзілі1000і1 прымяненне кожнай расліне, кожнай травінцы або грыбу.

Сёння беларускі скансэн прапануе крыху прыадчыніць павалоку забыцця над такой займальнай і загадкавай тэмай і пачуць, пра што ж нам шамацяць травы.

 

Вас чакае:

  • Расповед пра выкарыстанне раслін у традыцыйнай культуры беларусаў;
  • Інтэрактыўная пляцоўка.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача з адкрыцця выставы «Беларускія народныя строі»
2746
Фотасправаздача з адкрыцця выставы «Беларускія народныя строі»

Адкрыцце выставы «Беларускія народныя строі» у музеі земляробства імя Ксендза Кшыштафа Клюка г....

Свята  «Тры Каралі»
474
Свята «Тры Каралі»

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара,...

Паважаныя наведвальнікі!
909
Паважаныя наведвальнікі!

Спяшаемся паведаміць Вам выдатную навіну: 8 сакавіка 2023 года (08.03.2023) наш музей будзе...