+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
Абрадавае мерапрыемства  «Камаедзіца»
1597

Абрадавае мерапрыемства

«Камаедзіца»

4 красавіка 2021 года 

з 15:00 да 16:00

«Камаедзіца» – старадаўняе свята, прымеркаванае да пачатку вясны і выхаду мядзведзя з зімовай спячкі. Звычайна ў гэты дзень рыхтавалі гарохавую кашу, сушаную рэпу і аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і мелі сакральнае значэнне. Пасля абеду сяляне клаліся на палаці і варочаліся з боку на бок, імітуючы звычкі гэтай жывёлы. «Камаедзіца» – водгалас старажытных традыцый пакланення зверу, яго шанавання, бо менавіта мядзведзь лічыўся самым моцным і магутным насельнікам беларускіх лясоў. Рознымі абрадавымі дзеяннямі людзі стараліся ўлагодзіць, задобрыць жывёлу.            На мерапрыемстве вы зможаце паслухаць апавяданні пра ролю мядзведзя ў беларускай культуры і кульце пакланення яму; даведацца пра пчалярства і атрыманне мёду – любімага ласунка жывёлы; пачуць казкі і паданні пра мядзведзя, а таксама папрактыкавацца ў беларускіх танцах, народных гульнях і проста весела правесці час!     

Вас чакае:

  • расповед традыцыйных беларускіх казак, паданняў пра мядзведзя;
  • беларускія народныя гульні і забавы;
  • майстар-клас па беларускім народным танцам;
  • абрад паднашэння мядзведзю.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4.00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Топ-10 падзей у музеі ў 2021 годзе
1695
Топ-10 падзей у музеі ў 2021 годзе

Адыходзячы год аказаўся багаты на значныя падзеі для нашага музея, таму мы вырашылі падзяліцца ...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Купалле»
2604
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

4 ліпеня 2020 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
1441
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...

«Вербная нядзеля»
3062
«Вербная нядзеля»

01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...