+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2977

Фотасправаздача

«Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

22 снежня  2018 года 

 

Каляды – народнае зімовае свята, напоўненае рознымі абрадамі, сэнс якіх выяўляўся ў жаданні хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым гаспадарчым годзе пры дапамозе адпаведных слоў і розных магічных дзеянняў.

У гэты час, на працягу двух тыдняў, моладзь ладзіла шматлікія забавы, ігрышчы, розныя гульні, варажбу, калядавала – спявала калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць.

Калядоўшчыкі хадзілі з “казой”, “мядзведзем”, “цыганам” і іншымі персанажамі, у якія самі жа і пераапраналіся і рабілі своеасаблівы зімовы карнавал з тэатральнымі прэдстаўленнямі, дзе шырока выяўлялася народная выдумка.

Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты, пакрасавацца “на людзях”, спявалі, танцавалі, імправізавалі! 

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2430
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

26.12.2020г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!

Акцыя «Дзень народнага адзінства»
843
Акцыя «Дзень народнага адзінства»

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства.

Мерапрыемства «Свята млынара»
1045
Мерапрыемства «Свята млынара»

20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Млын – пабудова для размолу зерня. З ім...