+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Зажынкі»
Галоўная Падзеі Свята «Зажынкі»
Свята  «Зажынкі»
963

22 ліпеня 2023 года

з 13.00 да 14.00

 

Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога – усё гэта сведчыла пра пачатак Зажынак. Удала распачатая ўборка ўраджаю забяспечвала багатыя запасы зерня, духмяны і смачны хлеб на стале гаспадароў увесь год.

У першы выхад на ніву зажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром. Першы сноп сімвалізаваў дабрабыт і шчасце сям’і і ўсёй грамады. Верылі, што сноп-гаспадар  валодае магічнымі здольнасцямі, таму яго ўсяляк ушаноўвалі: ўпрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці, зерне з яго дамешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво.

Запрашаем наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пабачыць традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуць традыцыйныя жніўныя песні і найгрышы на музычных інструментах!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абрада «Зажынкі»;
  • Майстар-клас па зборы каласоў сярпамі;
  • Упрыгожванне снапоў;
  • Традыцыйныя танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Свята «Ой, скора, скора Калядкі»
284
Свята «Ой, скора, скора Калядкі»

Вясковае жыццё і жыццё музея пад адкрытым небам мае шмат агульнага. Ці задумваліся Вы, адкуль у...

Фотасправаздача "Гуканне вясны - 2016!"
4001
Фотасправаздача "Гуканне вясны - 2016!"

Фотасправаздача з самага жыццярадаснага і кранальнага беларускага свята!

Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»
2412
Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»

26.03.2017г. запрашаем пазнаёміцца з традыцыйным тэатральным мастацтвам Беларусі і прыняць...

«Дзень гумару»
3446
«Дзень гумару»

01.04.2017г. добры настрой, прыгожая прырода, прыемныя эмоцыі і цікавая святочная праграма. Не...