+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Міжнародная канферэнцыя «Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам»
Галоўная Падзеі Міжнародная канферэнцыя «Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам»
Міжнародная канферэнцыя «Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам»
2463

Міжнародная канферэнцыя «Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам»

У гэтым годзе Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адзначае сваё 40-годдзе. Адной са значных падзей, якія прымеркаваны да дадзенага юбілею, стала Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам», якая прайшла 7 – 8 верасня 2016 года і сабрала супрацоўнікаў музеяў, навукоўцаў і спецыялістаў устаноў культуры з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.

Мэта канферэнцыі – прыцягненне ўвагі даследчыкаў і спецыялістаў да праблем захавання, экспанавання і расповяду пра матэрыяльную і нематэрыяльную культурную спадчыну; абмеркаванне актуальных праблем, асноўных тэндэнцый і перспектыў развіцця музеяў-скансенаў ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай прасторы.

Праблематыка і асноўныя накірункі работы канферэнцыі:

  • Музейныя калекцыі: вывучэнне, даследаванне і экспанаванне.
  • Праблемы захоўвання і рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства і музейных калекцый.
  • Нематэрыяльная культурная спадчына ў этнаграфічных музеях.
  • Роля маркетынгавых даследаванняў у фарміраванні іміджу музея, уплыў тэндэнцый інфарматызацыі і глабалізацыі на работу музеяў-скансенаў

Чытайце таксама
Свята  «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)
385
Свята «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)

Праздник в честь летнего солнцестояния – один из главных ритуалов наших предков. Это необычная...

Мерапрыемства  «Не ўсякая хмара дажджу дае»
1150
Мерапрыемства «Не ўсякая хмара дажджу дае»

31 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Не ўсякая хмара дажджу дае»!

Катанне на конях у санках
1331
Катанне на конях у санках

Падарыце сабе і сваім блізкім яркія эмоцыі і выдатны зімовы настрой!