+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Музейны занятак «Беларускі лён»
Галоўная Падзеі Музейны занятак «Беларускі лён»
Музейны занятак «Беларускі лён»
4356

Музейны занятак «Беларускі лён»

Запрашаем на музейныя заняткі!

Лён вядомы чалавеку вельмі даўно, яго выкарыстоўвалі яшчэ ў старажытным Егіпце. Чалавек заўважыў карысныя якасці расліны: валакно выкарыстоўвалі для прадзення і ткацтва, ільняную кастру – як уцяпляльнік і паліва, семя – для выціскання алею, які ішоў на выраб аліфы, фарбаў; выкарыстоўвалася для лекавых націранняў, мазяў, а таксама ў ежу. Такім чынам, ільноапрацоўка, па сутнасці, безадходная вытворчасць. На Беларусі лён з’яўляўся асноўнай сыравінай для вырабу тканін у хатніх умовах.

Экспазіцыя «Беларускі лён» размешчана на тэрыторыі помніка архітэктуры «Сядзіба з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна» ў будынку гумна. Аснову экспазіцыі склалі музейныя прадметы сабраныя ў шматлікіх экспедыцыях па тэрыторыі Беларусі. Падчас музейнага занятка вы даведаецеся:

  • як беларусы вырошчвалі лён, якімі прыкметамі кіраваліся падчас сяўбы, якія існавалі павер’і і традыцыі, звязаныя з часам пасадкі, збору ўраджаю.
  • як сцябло расліны пераўтваралася ў валакно, якімі прыладамі карысталіся сяляне пры трапанні ільну?
  • як жанчыны рыхтавалі пражу, што такое «попрадкі», і што рабілі беларускія дзяўчаты доўгімі восеньскімі вечарамі?
  • чым раней фарбавалі ніткі, што такое «жлукта», «матавіла»?
  • з якіх дэталяў складаліся кросны (ткацкі станок), як іх выраблялі?

Апроч тэарэтычнай часткі ў музейным занятку прадугледжаны ўдзел наведвальнікаў у працэсах апрацоўкі ільну: мяцці, трапанні, расчэсванні валакна; падчас занятку наведвальнікі змогуць назіраць ткацкі працэс і паўдзельнічаць у ім.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»
1074
Мерапрыемства «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і...

Топ-10 падзей у музеі ў 2024 годзе
763
Топ-10 падзей у музеі ў 2024 годзе

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!

Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
673
Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»

Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады...

Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
556
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"

6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў...