+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Караваю, мой раю»
Галоўная Падзеі Свята «Караваю, мой раю»
Свята  «Караваю, мой раю»
900

9 лістапада 2024 года

з 14.00 да 15.00

Вясельны каравай — гэта не проста хлеб, прымеркаваны да свята; гэта хлеб абрадавы, сімвал будучага сямейнага шчасця і дабрабыту маладых. Яго значэнне нельга недаацаніць. Менавіта з рошчыны каравая, лічыцца, і пачынаўся ўвесь вясельны цыкл, а завяршаўся ён святочным падзелам. Каравай суправаджаў маладых на ўсіх этапах складанага шматузроўневага вясельнага абраду. Ён павінен быў аб’яднаць не проста дзьвух асоб, але злучаў два роды паміж сабой.

Рытуальны хлеб выпякаўся з самых лепшых складнікаў. Кожны элемент упрыгожвання на ім меў сваё асаблiвае значэнне. Само цеста ўжо лічылася рэччу магічнай і далёка не кожнай жанчыне дазвалялася нават дакранацца да яго.

Вясельны каравай - квінтэсэнцыя ўсёй вясельнай абраднасці беларусаў. Захаваўшы адбіткі яшчэ часоў родавай абшчыны, ён працягвае сваё існаванне і цяпер, перадаючы шматвекавы вопыт продкаў наступным пакаленням.

Прапануем Вам адкрыць для сябе ўсю глыбіню і непаўторнасць каравайнага абраду беларусаў у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Расповед пра каравайную традыцыю на Беларусі;
  • Мастацкая рэканструкцыя каравайнага абраду;
  • Традыцыйныя гульні і танцы;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Неделя нулевого травматизма
166
Неделя нулевого травматизма

Минская городская организация Белорусского профессионального союза работников культуры,...

Аб працы музея 31 снежня 2025 і 1 студзеня 2026 года
510
Аб працы музея 31 снежня 2025 і 1 студзеня 2026 года

Дарагія наведвальнікі! Звярніце ўвагу: 31 снежня 2025 года музей працуе з 10.00 да...

Мерапрыемства «Стрыжка авечак»
936
Мерапрыемства «Стрыжка авечак»

13 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Авечка з'яўлялася адной з важнейшых хатніх...