+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
Галоўная Падзеі «Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
634

1 чэрвеня 2025 года

13:00

 

Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплочваецца толькі ўваходны квіток у музей) па  2 выставам музея – «Пчалярства на Беларусі» і «Шапавальства».

У Вас ёсць магчымасць праслухаць экскурсію па выставе «Пчалярства на Беларусі», якая адчынена  на помніку архітэктуры «Вяночны двор з в.Волева Дубровенскага раёна». Пад час экскурсіі Вы даведаецеся ўсё аб пчалярстве і прыладах, неабходных для гэтага занятка ў рэгіёне, атрымаеце інфармацыю, як іх рабілі сельскія жыхары і як імі карысталіся.

Другім экскурсійным падарункам нашым наведвальнікам будзе агляд выставы «Шапавальства». Гэтая выстава працягвае традыцыю прадстаўлення ў музеі папулярных беларускіх народных рамёстваў. Яна размешчана ў помніку «Сядзіба з в.Бракава Слабада Чавускага раёна» і знаёміць наведвальнікаў з гэтай малавядомай справай і з тым, хто такія шапавалы.

Пачатак экскурсіі ў 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). 

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі»;
  • Экскурсія па выставе «Падняпроўскае шапавальства».

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1111,1026.

Чытайце таксама
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
1164
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі

21 кастрычніка 2023 года з 13:00 Дадзеная акцыя дазваляе даведацца чым займаліся нашыя...

«Строчыцкія перазвоны»
3005
«Строчыцкія перазвоны»

09.09.2018г.Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музы...

Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»
1089
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

25 снежня 2023 14:00-15:00   Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё...

Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»
3079
Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»

Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!