+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Спартакіяда»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Спартакіяда»
Мерапрыемства  «Спартакіяда»
1290

Мерапрыемства

«Спартакіяда»

Мінскай гарадской арганізацыі

Беларускага прафсаюза работнікаў культуры,

інфармацыі, спорта і турызма

18 чэрвеня 2022 года

з 11.00 да 15.30

Запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!

18 чэрвеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма.

На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці.

Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэтае свята.

Вас чакае:

  • Экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры (расповед пра асаблівасці народнага побыту);
  • Традыцыйныя беларускія спартовыя гульні і забавы (біццё падушкамі, кольцакід, пакос травы на хуткасць);
  • Спаборніцтвы каманд (самыя спрытныя ўдзельнікі атрымаюць узнагароды);
  • Майстар-класы (па вырабу лялькі-мотанкі, пляценню паяскоў, выцінанцы, народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель»).

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
366
«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у...

Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
1839
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

17.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на...

«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»
242
«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»

2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...