24 верасня 2023 года
з 13.00 да 14.00
Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць апошняя магчымасць наведаць выставу «Ганчарны посуд Беларусі» перад яе закрыццём!
Вы зможаце ўбачыць традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў).
Кожны з шасці раздзелаў выставы пазнаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі. Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання.
Белагліняныя вырабы з Гарадной, чорнаглянцаваная кераміка з Пружан і Поразава, абварная з Ганявіч і Сіняўкі, паліваны посуд з Івянца і Ракава, шматлікія экспанаты з іншых цэнтраў ганчарства дазволяць у думках перанесціся на малую Радзіму ў хату продкаў!
Збор групы ля ўваходу ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь» у 12.50.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277, 1111, 1026.
УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00 1-4 студзеня 2024 года Каляды –...
30.05.2018г. «Апошні званок».
У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра святкаванне Хлебнага Спасу на Беларусі...
Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па...