2 сакавіка 2024 года
з 14.00 да 15.00
Адным з самых цікавых масленічных звычаяў, якія існавалі ў беларускай вёсцы было «вешанне калодак». Гэтаму выпрабаванню падвяргаліся маладыя хлопцы, якія доўга не жаніліся. Да іх прывязвалася «калодка» – з ёй яны павінны былі хадзіць па вёсцы. У некаторых рэгіёнах «калодку» вешалі жанчынам. Той, хто не хацеў «цягаць калодкі», павінен быў адкупіцца грашыма або пачастункам. У іншых мясцовасцях хлопцы, якіх прымусілі прымерыць «калодкі», павінны былі заходзіць у тыя дамы, дзе жылі незамужнія дзяўчыны і патрабаваць пачастунак. Калі хлопец з «калодкай» не спыняўся каля дома такой дзяўчыны, гэта лічылася непавагай да яе. У якасці калодкі маглі выкарыстоўваць розныя прадметы – бервяно, селядзец, стужкі, паясы.
Запрашаем Вас наведаць наш музей у гэты дзень і прыняць удзел у абрадавым абыходзе двароў!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Прыходзьце за 15 хвілін да пачатку абрада!
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
14.03.2019г. урачыстае адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай» у Прэзідэнцкай...
Мерапрыемства пераносіцца на іншы дзень.
Паважаныя сябры. Па тэхнічных прычынах 4 сакавіка 2023 года (04.03.2023) музей будзе зачынены...
31.03.2018г. адбудуцца зборныя камбінаваныя экскурсіі.