+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Саракі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Саракі»
Мерапрыемства  «Саракі»
633

5 красавіка 2025 года

з 15.00 да 16.00

Саракі – дзень, набліжаны да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў з гэтага моманту чакаўся прылёт птушак.  

Прылёт птушак атрымаў сімвалічнае ўвасабленне ў вырабе печыва. Паводле народнага павер’я, у гэты дзень з поўдня вяртаецца сорак птушыных выраяў. Гаспадыні выпякалі “жаваранкаў”з цеста, дзеці падкідвалі іх угору з просьбай аб хутчэйшым прылёце птушак і надыходзе цяпла.

Саракі  ў каляндарным коле сімвалізуюць хуткі надыход вясны, пазначаюць кліматычны рубеж: “Саракі гоняць снег да ракі”. 

Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі пад адкрытам небам!

 

Вас чакае:

  • Знаёмства з беларускім абрадам “Саракі”;
  • Майстар-класы па вырабу птушак;
  • Традыцыйныя гульні і танцы”;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12.50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6.50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапреыстваў ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, 1026.

Чытайце таксама
Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея
1207
Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную...

Свята «Тры Каралі»
748
Свята «Тры Каралі»

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара,...

Акцыя «Вадохрышча»
1140
Акцыя «Вадохрышча»

21.01.2023г. з 14.00 да 15.00 запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд...

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
3038
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

13.03.2021г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» на тэрыторыі музея!