21 чэрвеня 2025 года
з 19.00 да 22.00
Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.
У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.
Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Білеты можна будзе набыць і ОНЛАЙН па сістэме ЕРІП у дзень правядзення мерапрыемства (21.06.2025)
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 20:00.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
17 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 17.00 (iнтэрактыўны дзень) 18 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 16....
21 лістапада 2021 года запрашаем на экскурсію, прысвечаную кавальству на тэрыторыі Беларусі (ад...
18.02.2018г. Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!
Вербніца - апошняя перад Вялікаднём нядзеля, з якою звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы,...