+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Багач заткнуў у страху рагач
Галоўная Падзеі Багач заткнуў у страху рагач
Багач заткнуў у страху рагач
139

19 верасня ў 15.00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх стаць удзельнікамі свята «Багач заткнуў у страху рагач».

«Багач» — гэта свята, якое завяршае цыкл збору ўраджаю і мае глыбокае сацыяльна-абрадавае значэнне. «Багач» уяўляў сабой лубку з жытам, у сярэдзіну якой ставілі свечку. Жыта для абраду прыносілі жыхары ўсёй вёскі. Лубку з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносілі вакол усёй вёскі і вакол статка жывёл. Затым удзельнікі абраду ўрачыста ўносілі «багач» у дом, дзе ён захоўваўся ўвесь наступны год. Абрад быў накіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага парадку.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх жадаючых далучыцца і стаць часткай свята «Багач».

У праграме мерапрыемства:

  • Аповяд пра традыцыі свята «Багач»;
  • Святочны абыход вёскі;
  • Майстар-клас па малацьбе і правейванні збожжа;
  • Традыцыйныя песні;
  • Народныя танцы і гульні.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Купалле»
5059
Фотасправаздача «Купалле»

07.07.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

«Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»
208
«Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна » дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння...

Абрадавае мерапрыемства  «Гуканне вясны»
1691
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»

27 сакавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на...

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
3197
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

16.07.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...