+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзень касманаўтыкі ў беларускім скансэне»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзень касманаўтыкі ў беларускім скансэне»
Мерапрыемства «Дзень касманаўтыкі ў беларускім скансэне»
1145

12 красавіка 2024 года

з 13:00 да 14:00

 

12 красавіка адзначаецца «Дзень касманаўтыкі», які прымеркаваны да першага палёту чалавека ў космас. Дадзеная тэма знайшла сваё адлюстраванне і ў творах выбітнога беларускага дзеяча Язэпа Драздовіча, які лічыцца пачынальнікам касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве.

Дзейнасць Язэпа Драздовіча была вельмі разнастайнай і закранула, у тым ліку, археалогію, этнаграфію, гісторыю, літаратуру.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб даведацца пра жыццёвы і творчы шлях Язэпа Драздовіча, а таксама пабачыць копіі некаторых яго прац.

 

Вас чакае:

  • Расповед пра жыццё і дзейнасць Язэпа Драздовіча;
  • Экскурсія па сядзібе з в. Варашылкі Мядзельскага раёна.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Свята  «Караваю, мой раю»
900
Свята «Караваю, мой раю»

Вясельны каравай — гэта не проста хлеб, прымеркаваны да свята; гэта хлеб абрадавы, сімвал...

Свята  «Зажынкі»
623
Свята «Зажынкі»

«Зажынкі» - традыцыйнае свята, прысвечанае пачатку жніва.

Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
1755
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

15 студзеня 2022 года запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!

Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»
1001
Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»

(Мірская Батлейка і Віцебскі “жлоб”) сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам...