+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
Галоўная Падзеі Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
612

3 мая 2025 года

з 14.00 да 15.30

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная Юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: “Калі будзе раса – хопіць коням аўса”.Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.Далучайцеся да нашага свята, каб разам паўдзельнічаць у адметных абрадах у гонар Юр’я!

 

Вас чакае:

  • Абрад першага выгану коней на поле;
  • Абрад традыцыйнага абыходу двароў;
  • Гульні пастухоў;
  • Традыцыйныя юраўскія песні;
  • Майстар-клас па вырабу “лялькі-коніка”;
  • Майстар-клас па кавальству;
  • Майстар-клас па набіванцы;
  • Беларускія народныя гульні і забавы;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі  №1111, №1026.

Чытайце таксама
27 лютага 2022 г. - рэспубліканскі рэферэндум!
1457
27 лютага 2022 г. - рэспубліканскі рэферэндум!

27 лютага 2022 г. адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і...

Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»
908
Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»

Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея
1179
Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную...