+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Экскурсія выхаднога дня
Галоўная Падзеі Экскурсія выхаднога дня
Экскурсія выхаднога дня
2918

Экскурсія выхаднога дня

31 сакавіка 2018 года

У  13:00 і 14:00

 31 сакавіка ў 13:00 і 14:00 Вашай увазе будзе прэзэнтавана зборная камбінаваная экскурсія па экспазіцыйнаму сектару «Цэнтральная Беларусь» па смешнаму кошту (замест 15,00 руб. – 5,00 руб.) + бонус (наведванне  выставы на экспазіцыйным сектары «Паазер’е» - «Гоніць гэблік стружку залатую», якая працуе ў помніку народнай архітэктуры «Гумно з в. Кемянцы Браслаўскага раёна» і прысвечана традыцыйным дрэваапрацоўчым рамёствам на Беларусі.

У экспазіцыі можна пазнаёміцца з прыладамі цяслярства, сталярства, бондарства, стальмашства, убачыць самаробныя такарныя станкі і варштаты, даведацца аб традыцыях выкарыстання той ці іншай пароды драўніны.

Пасля наведвання выставы Вы будзеце ведаць, як складана вырабіць такую простую рэч, як кола і чым шпунтубель адрозніваецца ад фальцгэбеля і зензубеля.          

Увага! Раім паклапаціцца аб абутку: сышоў снег і дарога да сектара «Паазер’е» выглядае па-вясковаму бруднай.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту –4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Чытайце таксама
Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»
1821
Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»

27.02.2021г. запрашаем здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помніках архітэктуры.

Свята  «Гуканне вясны»
1507
Свята «Гуканне вясны»

25 сакавіка 2023 года з 14.00 да 15.30

Фотасправаздача «Оpen-air фестываль «Купальскае кола - XII»
2862
Фотасправаздача «Оpen-air фестываль «Купальскае кола - XII»

27 чэрвеня 2020 года адбыўся оpen-air фестываль «Купальскае Кола - XII».

Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»
1679
Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»

7 мая ў 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Ганчарны посуд Беларусі».