+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)
Галоўная Падзеі Свята «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)
Свята  «Першы ўкос» (Музейная сенакосная талака)
105

29 чэрвеня 2025 года

з 13.00 да 14.30

Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы.

Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву.

Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук – забеспячэнне палеткаў вільгаццю. У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучацца ўсіх жадаючых да свята і пабачыць незвычайныя традыцыі на ўласныя вочы!

 

Для Вас, дарагія наведвальнікі, падрыхтавана 5 месцаў для ўдзелу ў пакосе. Хто жадае паспаборнічаць з вопытнымі касцамі нашага музея – запрашаем! Пераможцам гарантаваныя прызы!

 

Вас чакае:

  • Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена;
  • Талочныя і застольныя беларускія песні;
  • Урачыстае шэсце;
  • Конкурс на самага лепшага касца;
  • Майстар-клас па пакосу травы;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;
  • Выстава “Традыцыйныя прылады сельскай гаспадаркі”;
  • Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 15,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, 1026.

Чытайце таксама
Цуд пад Новы год!
2709
Цуд пад Новы год!

Навагодні ліст маленькага Данііла Зюзе Паазёрскаму (беларускаму Дзеду Марозу).

Акцыя «Беларусь памятае»
1269
Акцыя «Беларусь памятае»

13 чэрвеня 2020 года. Перасовачная экспазіцыя «Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы».

Фотасправаздача «Пакроўскі кірмаш»
3122
Фотасправаздача «Пакроўскі кірмаш»

14.10.2017г. Беларускае вяселле – сапраўды ўнікальны абрад. Усе дзеянні, якія адбываюцца ў гэты...

Акцыя «Дзень абаронцаў Айчыны»
294
Акцыя «Дзень абаронцаў Айчыны»

Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Б...