Спакон вякоў няпросты лёс чалавека сустракаў шмат выпрабаванняў. Сярод паўсядзённага клопату ніхто не ведаў, калі зноў прыйдзе час лiха. І тады быццам заходзіць неба за хмары, абрываюцца вясельныя песні, змаўкае дзіцячы смех. Смутак і жах ходзяць па вуліцах, заглядваюць у вокны людзей, якія пакутуюць. Вецер свішча сярод пакінутых хат, не чуваць суседскіх жартаў і сяброўскага рогату. Мор, вайна, голад. Смерць заўсёды была побач, нагадваючы кожнаму, што ніхто не вечны. Людзі яскрава адлюстроўвалі гэтае станаўленне да пераходу чалавека ў іншы свет у фальклоры. Няўзгоды зычайна тлумачыліся як промыслы розных нячысцікаў і дэманічных істот. І само станаўленне да смерці ў чалавека было іншае.
Але не гледзячы на ўсе перашкоды, людзі заўсёды знаходзілі ў сабе імкненне да жыцця, пераадольвалі ўсе няўзгоды... І вёска зноў адраджалася. І кожны раз людзі сустракалі новае лета, працавалі ў полі, гадавалі жывёлу, расцілі дзяцей, святкавалі святы і жыццё працягвалася зноў.
Запрашаем вас апынуцца ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай вёскі і адрадзіцца зноў праз песні, жарты, смех. У нашым невялічкім анімаваным прадстаўленні вы ўбачыце карагод нячысцікаў і анімаваных персанажаў!
Вас чакае:·
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
27 лютага 2022 г. адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і...
25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00 Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...
Выстава прысвечана такому феномену беларускай духоўнай культуры як абярэг....
Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.