Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення. Да гэтага часу скончваліся ўсе палявыя працы, як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». З гэтага часу ўся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Нарэшце ўвесь хлеб сабраны і можна аддзячыць Маці-Зямлю за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля збору ўраджаю.
На Багач усёй вёскай запаўнялі сявеньку свежанамалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявянька (якая таксама называлася «багач») мусіла прыносіць вёсцы і хаце, у якой заставалася, дабрабыт, багацце і шчасце.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
30.01.2021г. запрашаем вас апынуцца ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай вёскі...
10 і 11 студзеня 2022 года запрашаем усёй сям’ёй паўдзельнічаць у бясплатнай інтэрактыўнай...
Паведамляем Вам, што з 1 красавіка 2023 года наш музей пачне працаваць па абноўленнаму...
«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.