25 лістапада 2023 года
з 15.00 да 16.00
Піліпаўка – менавіта такую назву атрымаў пост напярэдадні Калядаў. З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Прадзенне, вышыўка, снаванне нітак, ткацтва – няпоўны пералік асноўных жаночых заняткаў у асенне-зімовы перыяд. Праца ішла весялей, калі распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.
У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана – можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць і прыкмеціць сабе будучую жонку.
Запрашаем Вас паўдзельнічаць у традыцыйных вячорках на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
15 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у...
01 і 02.06.2019г. адбылося паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечч...
Амаль 70 % тэрыторыі Беларусі пакрыта раслінамі, але калі задумацца, мы так мала ведаем пра іх!
Ух ты! 24 сакавіка – бясплатная экскурсія па сакрэтных аб'ектах.