+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2020»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2020»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2020»
1542

Культурна-масавае мерапрыемства

«Строчыцкія перазвоны-2020»

10 кастрычніка 2020 года

з 13:00 да 15:00

VI Штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2020» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 10 кастрычніка 2020 года  ў аг. Азярцо (4 км ад Мінска). Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.

Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу. Пасля малебна будзе яркая праграма для ўсёй сям’і.

У праграме мерапрыемства Вас чакаюць выступленні музычных калектываў:

  • ансамбль цымбалістаў «Залатая струна» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі (кіраўнік Ганна Полесава, канцэртмайстар Ірына Лук'янава);
  • ансамбль Братэрства званароў у імя св. Паўліна Міласцівага Мінскай мітраполіі (кіраўнік Багдан Бярозкін).

А таксама:

  • выступленне званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • літаратурна-мастацкія замалёўкі;
  • знаёмства з гісторыяй звону;
  • майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;
  • выстава званочкаў;
  • гульні для дзетак;
  • экскурсія па музею (за грошы);
  • палёты на дэльтаплане (за грошы).

Арганізатар званарнага канцэрту – загадчык аддзялення званароў Мінскага Духоўнага  вучылішча Багдан Бярозкін.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Зацані звон сапраўднага метала!

Па арганізацыйных пытаннях і пытаннях удзелу тэлефанаваць/пісаць Багдану Уладзіміравічу Бярозкіну +375(29) 624 65 23; belbells@mail.ru; Сяргею Генадз’евічу Нікіценка 8044 739 71 90

За дататковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Продаж квіткоў на мерапрыемства - з 12:00 до 15:00 у касе музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Выхаванцы павінны быць у намордніках і на павадках.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»
3062
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

06.07.2019г. прайшло абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
659
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

30 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Мядзведзь – магутны звер, чый велічны і...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
1648
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

14 сакавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная...