+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай – 2024»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай – 2024»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Развітанне са школай – 2024»
636

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 25 мая запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2024».

Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі.

Інтэлектуальныя гульні і забавы на розны густ: для юнакоў і дзяўчат, бацькоў і настаўнікаў. А самых актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі!

 

Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:

  • Экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры (цікавосткі з жыцця на вёсцы 100 гадоў таму);
  • Анімацыйныя пляцоўкі (магчымасць выбраць сабе прафесію з мінулага і пабачыць на ўласныя вочы тонкасці работы каваля, бондара, цесляра, старасты сяла);
  • Конкурсы ( “Цёшчын язык”, “Каса”, “Павуцінка”, “Рушнікі”);
  • Квэст (самыя кемлівыя змогуць адшукаць старадаўнія грошы, праверыць сваю спрытнасць і патанчыць разам з мядзведзем);
  • Сярэднявечная пляцоўка (Лучны цір, бойка на мячах, фотазона, тэатралізаваная сцэнка з жыцця сярэднявечных рыцараў);
  • Фотазона (каляровы фотаздымак з рэтрааўтамабілем на памяць);
  • Майстар-клас па народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель», «Цяцерка»).
  • Караоке (праявіць свае музычныя здольнасці і выканаць песні любімых выканаўцаў);
  • Дыскатэка пад адкрытым небам (танцы пад навінкі сучаснай музыкі);
  • Музычная праграма.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў у дзень мерапрыемства:

  • 20,00 руб.;

 

Кошт квіткоў па папярэдняму продажу:

  • 18,00 руб.

 

Папярэдні продаж квіткоў будзе ажыццяўляцца з 01.05.2024 года:

  • тэрыторыя музея, каса (за аг. Азярцо) з 11:00 да 18:30 (ср-нд) наяўны разлік;
  • вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (з 9:30 да 16:30 (пн-пт.) – безнаяўны разлік

 

Дата правядзення з’явіцца неўзабаве.

Сачыце за навінамі нашага музея на сайце і ў сацыяльных сетках!

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1026, №1111.

 

Чытайце таксама
Археалагічны летнік "Крывіцкі край - 2021"
1485
Археалагічны летнік "Крывіцкі край - 2021"

З 8 па 30 ліпеня запрашаем усіх жадаючых на археалагічную экспедыцыю!

Акцыя «Вадохрышча»
1079
Акцыя «Вадохрышча»

23.01.2021г. запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд пра свята Вадохры...

Акцыя «Цуд на Каляды»
1156
Акцыя «Цуд на Каляды»

5 і 7 студзеня 2022 года можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помнікам архітэктуры,...

Свята  «Вялікдзень»
886
Свята «Вялікдзень»

16 красавіка 2023 года з 14.00 да 15.00