Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў сваю выставу, якая дэманструе традыцыйныя прадметы працы і побыту сялян Беларусі, у рамках павільёна Нацыянальнай акадэміі навук на 33 міжнароднай спецыялізаванай выставе "БЕЛАГРА", якая пачала работу 6 чэрвеня 2023 года ў выставачным цэнтры кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі Камень".
Адкрыў і прэзентаваў выставу дырэктар музея Эдуард Антонавіч Багдановіч.
33 міжнародная спецыялізаваная выстава "БЕЛАГРА" будзе працаваць да 11 чэрвеня.
Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць і нашу выставу!


17.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на...
Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...
7 мая 2022 года Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.