+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Зажынкі»
Галоўная Падзеі Свята «Зажынкі»
Свята «Зажынкі»
445

20 ліпеня 2024 года

15:00 – 16:00

У беларускіх вёсках жніво пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць багаты ураджай. Жанчыны ў гэты святочны дзень першы раз выходзілі ў поле, спявалі песні, прасілі ў зямлі добрага ўраджаю. Каб залагодзіць зямлю, ёй прыносілі ў дар хлеб. Жнеі рабілі першы, зажыначны сноп, які потым прыносілі гаспадару. Ён ставіў яго на самае пачэснае месца ў хаце – красны кут. Там ён знаходзіўся на працягу ўсяго года.

Запрашаем наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і паўдзельнічаць у абрадзе, які з’яўляецца неад’емнай часткай земляробчага календара беларусаў.

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абрада «Зажынкі»;
  • Майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпамі;
  • Упрыгожванне снапоў;
  • Майстар-клас па традацыйным беларускім танцам і гульням.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Свята  «Пакроўскі кірмаш»
865
Свята «Пакроўскі кірмаш»

14 кастрычніка 2023 года з 14.00 да 15.00   «Прыйшлі Пакровы – равуць...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2640
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

12.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!

Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
578
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...