+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
КРАСАВІК У МУЗЕІ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ
Галоўная Падзеі КРАСАВІК У МУЗЕІ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ
КРАСАВІК У МУЗЕІ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ
2291

КРАСАВІК У МУЗЕІ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ

«Красавік гультая не любіць, а спрытнага лашчыць».

Народная мудрасць дрэннага не параіць. Запрашаем Вас адцягнуцца ад гарадскіх вячорак. Злязайце з «утульнай печы» і далучайцеся да нашых веснавых забаў і традыцыйных святаў!

 

01.04.2017 (субота)
14:00-15:30

«Народныя жарты, першакрасавіцкія забавы»

Гісторыя аўтэнтычнага беларускага гумару за 1,5 гадзіны. Балюча не будзе! Абяцаем!

Канцэртная праграма. Конкурс прыпевак. Танцы, гульні і забавы!

 

09.04.2017 (нядзеля)
14:00-15:30

«Вербная нядзеля»

Вербніца, або Вербная нядзеля – хрысціянскае свята. У аснове яго ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы Хрыста жыхарамі Іерусаліма. Падчас сустрэчы яны кідалі Хрысту пад ногі галінкі фінікавай пальмы. Для славян сімвалам свята стала вярба, таму што яна расцвітае першай. Да маладой вярбы ставіліся як да свяшчэннага дрэва. Яе галінкі асвячалі ў храме, прыносілі дадому і выконвалі з імі шэраг рытуальных дзеянняў, якія сімвалізавалі адраджэнне новага жыццёвага цыкла. Нашы продкі верылі, што асвячоная вярба здольная дапамагчы чалавеку захаваць здароў'е і будзе спрыяць добраму ўраджаю.

Канцэртная праграма, майстар-клас па ўпрыгожванню вярбы і стварэнню велікодных паштовак, традыцыйныя абрады.

 

16.04.2017 (нядзеля)
14:00-15:30

«Вялікдзень»

Камернае мерапрыемства для ўсёй сям'і. Выдатная магчымасць зрабіць сваё свята Вялікадня непаўторным, пазнаёміцца з традыцыямі яго святкавання ў розных рэгіёнах Беларусі, акунуцца ў аўтэнтычнасць і побыт старажытнай беларускай вёскі.

Канцэртная праграма, тэматычная выстава, валачобны абрад, майстар-клас па роспісу яек і выпечцы кулічоў.

 

22.04.2017 (субота)
15:00-17:00

«Веснавыя карагоды»

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў у рамках Міжнароднай этнаграфічнай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання».

Рэканструкцыя абрада «Велікодная стрілка» з вёскі Бездзеж, Дрыгічынскі раён, Брэсцкая вобласць.

 

30.04.2017 (нядзеля)
14:00-15:30

«Беларускі weekend»

Праграма ўдакладняецца.

Чытайце таксама
Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
801
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...

Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
1272
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

17.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на...

Мерапрыемства  «Дзень настаўніка-2024»
254
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2024»

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з...