+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Вялікдзень»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Вялікдзень»
Фотасправаздача «Вялікдзень»
3633

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Вялікдзень»

16 красавіка 2017 года
з 14:00 да 15:30

Вялікдзень – вялікае вясновае свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Гэтым святам некалі адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім «рухомым» велікодным календары.

Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. Свята пачынаецца з «усяночнай», пад час якой у храмах свяцілі пірагі, мак, мяса, пафарбаваныя і размаляваныя яйкі і інш. Раніцай хадзілі глядзець на «гульню» сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі ў «біткі», гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды.

Адной з асаблівасцяў беларускага Вялікадня з'яўляецца традыцыя «хаджэння валачобнікаў» у ноч з першага на другі дзень. Звычайна валачобнікі віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку, добрага ўраджаю.

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Дзень Святога Марціна»
1207
Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень Святога Марціна»

24.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень Святога Марціна»...

Свята «Спасаўка-ласаўка»
462
Свята «Спасаўка-ласаўка»

«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і...

Адкрыцце экспазіцыі  «У кожнай рэчы час ёсць свой»
605
Адкрыцце экспазіцыі «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 жніўня 2023 года ў 13.30   5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...

Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2025»
158
Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2025»

14 верасня 2025 года з 13:00 да 15:00 ХІ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам...