+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»
Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»
3874

Фотасправаздача «Каляды ў Беларускім скансэне!»

24.12.2016 

Фота Марыны Варабей

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 24 снежня 2016 года з 13:30 да 16:00 на святкаванне аднаго з найцікавейшых беларускіх абрадаў – «Каляды».

Каляды – старажытнае свята, якое паходзіць яшчэ з дахрысціянскіх часоў і прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Менавіта ў гэты час абвастралася барацьба цёмных і светлых сіл сусвету. Да гэтага свята старанна рыхтаваліся: назапашвалі прадукты, прыбіралі хату і гаспадарчыя пабудовы, моладзь майстравала маскі і карнавальныя касцюмы, усе мыліся і апраналіся ў святочнае адзенне.

Неад’емнай часткай свята лічылася «калядаванне» – святочны абыход двароў гуртом ражаных з віншаваннямі і выкананнем калядных песень. За гэта ўдзельнікі абраду атрымлівалі ад гаспадароў пачастункі. Усё гэта забяспечвала багаты ўраджай, здароўе і шчасце людзям на наступны год. У аснове звычая ляжыць старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе пры дапамозе магічных дзеянняў і заклінанняў.

Навуковымі супрацоўнікамі музея, сумесна са студыяй «Варгін» на свяце будзе прадстаўлена рэканструкцыя каляднага абраду з тэрыторыі Рэчыцкага Палесся. Калядныя традыцыі іншых этнаграфічных рэгіёнаў праілюструюць творчыя калектывы кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ.

У праграме свята:

  • Інтэрактыўная праграма «Каляды ў нашым Сяле»;
  • Майстар-класы;
  • Канцэрт-фэст дзіцячых і моладзевых гуртоў;
  • Традыцыйная Батлейка;
  • Калядны квэст «Ажыві казу»;
  • Частаванне абрадавай кашай, «Куццёй», і травяным узварам;
  • Народныя танцы, карагоды і забавы;
  • Сапраўдныя калядныя варожбы і многае іншае.

Увесь час на тэрыторыі музея грае беларуская народная музыка ў выкананні калектываў «Жвавы Карчмар», дзіцячага фальклорнага калектыву «Мілавіца» ЦДАДіМ «Ветразь».

Кошт квіткоў:

  • 8,00 руб. – для дарослых;
  • 5,00 руб. – для студэнтаў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў;
  • 3,00 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту;
  • бясплатна – для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса музея працуе з 10:00 да 16:30.

Чытайце таксама
«Строчыцкія перазвоны»
2477
«Строчыцкія перазвоны»

09.09.2018г.Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музы...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»
1559
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»

3 ліпеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка» на тэрыторыі муз...

Канікулы з Беларускім скансэнам
2724
Канікулы з Беларускім скансэнам

Правядзі зімовыя канікулы весела і з карысцю! Актыўны адпачынак, экскурсіі, традыцыйная ежа!