У розныя дні, акрамя паўсядзённай працы, людзі адзначалі розныя святы. З заканчэннем вясны і надыходам лета, спраўлялі Сёмуху (Троіца, Зялёныя святкі). Свята было звязана з шанаваннем зеляніны, заканчэннем вясны і пачаткам лета. У гэтыя дні паміналі продкаў, моладзь ладзіла гулянні ў гаях, палях, дзяўчаты плялі вянкі, спляталі бярозкі, варажылі на сваё замужжа, пасля разам з хлопцамі праводзілі танцы, гульні і забавы.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх прыемна і цікава адзначыць гэта свята ў музеі! Акрамя беларускіх танцаў і гульняў вы зможаце пачуць расповед пра розныя выставыі, паўдзельнічаць у майстар-класы па вырабу лялек і ў Пастаўскім абрадзе, які ладзіўся моладзю падчас траецкіх свят!
Мерапрыемства будзе праходзіць у самым маляўнічым і далёкім сектары музея – “Паазер’е”, знакаміты дударскі рэгіён, дзе вы пабачыце, як выглядала вёска Віцебшчыны ў ХІХ стагоддзі, вяночныя двары і бессістэмная забудова, традыцыйны інтэр’ер хат і разнастайныя гаспадарчыя будынкі!
Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкія гулянні» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.
Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00
16 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў...
Актуальные мошеннические аккаунты в социальных сетях, с помощью которых распространяется ложная...