+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
2450

Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»

21 красавіка 2019 года 

з 13:00 да 14:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 21 красавіка 2019 года запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Вербніца», якое пачнецца а 13.00 гадзіне і працягнецца да 14.00.           

Вербніца, або Вербная нядзеля -  свята беларускага народнага календара, адзначаецца за тыдзень да Вялікдня. Па праваслаўных канонах гэта вялікае двунадзесятае свята – Уваход Гасподні ў Іерусалім. На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве галінкі вярбы, якім надаваліся надзвычайныя ўласцівасці,  аб чым сведчаць разнастайныя абрады, традыцыі і павер’і.            

На тэрыторыі музея Вас чакае:

  • Традыцыйны майстар-клас па ўпрыгожванню галінак вярбы;
  • Асвячэнне галінак вярбы пад час святочнага набажэнства;
  • Знаёмства з традыцыямі святкавання Вербнай нядзелі.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;

Кошт квіткоў:         

  • для дарослых – 6, 50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэднеспецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Акцыя "Музей адкрыты для Вас!"
590
Акцыя "Музей адкрыты для Вас!"

Дарагія наведвальнікі! 14 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры...

Гарачая прапанова для школ
1870
Гарачая прапанова для школ

Спецыяльна да новага навучальнага года мы падрыхтавалі спіс новых і найбольш запатрабаваных...

Свята «Аўлассе»
358
Свята «Аўлассе»

Аўлассе — адзін з адметных дзён традыцыйнага календара беларусаў, вядомы яшчэ з язычніцкіх...

Мерапрыемства «Сялянскія промыслы»
1403
Мерапрыемства «Сялянскія промыслы»

04.09.2022 года запрашаем даведацца чым займаліся нашыя продкі, пазнаёміцца з традыцыйным бытам...