26 кастрычніка 2018 года адбылася Міжнародная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)».
Канферэнцыя праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Мэта канферэнцыі – прыцягненне ўвагі даследчыкаў і спецыялістаў да праблем вывучэння, захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны; абмеркаванне актуальных праблем, асноўных тэндэнцый і перспектыў развіцця музеяў-скансэнаў ва ўмовах сучаснай соцыякультурнай прасторы.
Праблематыка і асноўныя накірункі работы канферэнцыі:
Арганізатар: “Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту”.
Удзельнікі: 14 асоб, у тым ліку прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава, Музея сельскай гаспадаркі імя кс. Кш.Клюка ў Цеханоўцы (Рэспубліка Польшча), Кастрамскога архітэктурна-этнаграфічнага і ландшафтнага музея-запаведніка “Кастрамская Слабада” (Расійская Федэрацыя).
Паважаныя наведвальнікі. У прасторы царквы з в. Барань Аршанскага раёна (э/с “Падняпроўе”) вы...
30.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны» на тэрыторыі му...
5-7 студзеня 2023
Дарагія наведвальнікі! 7 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...