+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
Галоўная Падзеі Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
1085

21 кастрычніка 2023 года

з 13:00

Дадзеная акцыя дазваляе даведацца чым займаліся нашыя продкі, пазнаёміцца з традыцыйным бытам сялян. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе “Гоніць гэблік стружку залатую”.

Вы ўбачыце розныя прылады працы, станкі, даведаецеся як выкарыстоўваліся розныя пароды драўніны.

Пачатак экскурсій у 13:00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея).

Кошт квіткоў:

 для дарослых – 10,50 руб.;

 для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;

 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна;

 для дарослых (у рамках акцыі «У музей усёй сям'ёй») – 6,30 руб.;

 для дзяцей (у рамках акцыі «У музей усёй сям'ёй») – 3,30 руб.;

 шматдзетныя сем'і – на бязвыплатнай аснове пры прад'яўленні пацвярджальнага дакумента (акцыя «У музей усёй сям'ёй», мерапрыемства, прысвечанае Дню маці і Тыдню бацькоўскага кахання).

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
2128
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30 бясплатная экскурсія (аплачваецца толькі ўваходны...

Начны забег Belarusbank Museum Run
1053
Начны забег Belarusbank Museum Run

7 кастрычніка 2023 года Афіцыйнае адкрыццё а 20.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а...

Акцыя  «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»
304
Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...