+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
123

2 красавіка 2026 года

З 13:00 да 14:00

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Гэта падзея дала магутны імпульс для развіцця інтэграцыйных працэсаў, якія пазней прывялі да фарміравання Саюзнай дзяржавы.

Сёння Дзень яднання сімвалізуе сабой непарыўную блізкасць брацкіх народаў, якая праяўляецца на многіх узроўнях. Гаворка ідзе не толькі аб цесным палітычным узаемадзеянні і глыбокай эканамічнай інтэграцыі, але і аб адзінай культурна-гістарычнай прасторы. Беларусь і Расію звязваюць агульная гістарычная памяць, духоўныя каштоўнасці і імкненне да сумеснага развіцця, што робіць саюз дзвюх краін трывалым і ўзаемавыгадным. Мерапрыемства прымеркавана да агульнай гісторыі дзвюх краін і накіравана на папулярызацыю культурна-гістарычнай спадчыны перыяду, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі.

Прапануем Вам правесці гэты дзень ў беларускім скансэне!

 

Вас чакае:                                                                        

  • Экскурсія “Адукацыя ў беларускай школе ў часы Расійскай імперыі”;
  • Экскурсія “Гаспадарчае становішча беларускіх земляў у часы Расійскай імперыі”.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак
507
Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак

З самага свайго адкрыцця экспазіцыя Музея народнай архітэктуры і побыту служыць пляцоўкай для...

Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
2240
Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»

21.04.2019г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Вербніца»!

Свята  «Купалле» з гуртом «Варгін»
1374
Свята «Купалле» з гуртом «Варгін»

8 ліпеня 2023 года з 18.00 да 21.00

Свята «Тры Каралі»
1090
Свята «Тры Каралі»

6 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   Тры Каралі – каталіцкае свята, якое...